Тамара Віктараўна Га́брусь () — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец. Кандыдат архітэктуры (1979), доктар мастацтвазнаўства (2002). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года, Саюза мастакоў Беларусі з 1999 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004 года.
Біяграфія У 1968 годзе скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі У. М. Вараксін, В. М. Волчак, Н. М. Макляцова, І. І. Боўт).
У 1968—1970 гадах архітэктар, старшы архітэктар інстытута «Белпрампраект». У 1969—1973 гадах у аспірантуры ІМЭФ АН БССР. У 1973—1974 гадах старшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР.
У 1974—1980 гадах — навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». У 1979—1980 гадах в. аб. загадчыцы рэдакцыі культуры і мастацтва; з 1980 года старшы навуковы супрацоўнік, з 2003 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ.
Член рэдкалегій часопісаў «Спадчына» і «Роднае слова». У 2003—2008 гадах член Рэспубліканскай мастацка-экспертнай рады па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
У 1992—1998 гадах выкладала курс «Гісторыя сусветнай архітэктуры» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
У 1981—1994 гадах узначальвала секцыі архітэктуры Мінскага гарадскога і абласнога саветаў Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Творчасць Асноўныя працы: праекты інжынерных карпусоў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у Мінску, будынак Мінскага аэрапорта (1972), Навагрудку, Брэсце (1968—1970, у аўтарскім калектыве); праекты кансервацыі палаца ў Ружанах і рэстаўрацыі музея-запаведніка «Радзіма Якуба Коласа» ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1973—1974, у аўтарскім калектыве).
Навуковая дзейнасць Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока. Разам з Г. Галенчанкам увяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI стагоддзя з Нясвіжа. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў да відэафільмаў, зборнікаў вершаў.
Аўтар шасці манаграфій і больш за 500 артыкулаў і раздзелаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах. Аўтарскія манаграфіі: «Страчаная спадчына» (1998; аўтар-укладальнік), «Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока» (2001), «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве» (2007), «Паэзія архітэктуры» (2012), «Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына» (2014), «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі» (2020). Сааўтар калектыўных навуковых выданняў: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (2005—2006). Аўтар цыкла публікацый па гісторыі беларускай архітэктуры ў БелСЭ, зборніках «Помнікі старажытнарускай культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1984) і «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1985). Аўтар і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў.
Публікавалася ў навуковых выданнях Польшчы, Італіі, Германіі, Літвы, Расіі, Украіны.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі (2005), Міністэрства інфармацыі Беларусі (2005), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2015), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020) за распрацоўку навуковай канцэпцыі гісторыі развіцця і сучаснага стану манументальнай архітэктуры Беларусі.
Бібліяграфія Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Т. 1—7, 1979—1987 (у сааўтарстве) Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—7, 1987—1994 (у сааўтарстве) Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. 1993 (у сааўтарстве) Скарына і яго эпоха. 1990 Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 1998, 2000 (у сааўтарстве) Мастацтва бачыць свет. Падручнік для сярэдняй школы. 2000 Страчаная спадчына. — Мн.: Полымя, 1998. — 351 с.: іл. ISBN 985-07-0036-X (у сааўтарстве, аўтар-укладальнік) Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X Паэзія архітэктуры. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 279 с.: іл. ISBN 978-985-08-1426-5 Саборы помняць усё: Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2007. — 167 с.: іл. ISBN 978-985-01-0714-5 Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 483 с.: іл. ISBN 978-985-08-1718-1 Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 318 с.: іл. ISBN 978-985-08-2616-9
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры Катэгорыя:Кандыдаты архітэктуры Катэгорыя:Члены Саюза архітэктараў СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага