Вісла-Одэрская стратэгічная наступальная аперацыя — стратэгічнае наступленне савецкіх войскаў на правым флангу савецка-германскага фронту ў 1945 годзе. Пачалася 12 студзеня, завяршылася 3 лютага. Праводзілася сіламі 1-га Беларускага (камандуючы — маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў) і 1-га Украінскага франтоў (маршал Савецкага Саюза Іван Конеў).

У ходзе Вісла-Одэрская аперацыі ад нямецкіх войскаў была вызвалена тэрыторыя Польшчы на захад ад Віслы і захоплены плацдарм на левым беразе Одэра, выкарыстаны пасля пры наступе на Берлін. Аперацыя насіла імклівы характар - на працягу 20 сутак савецкія войскі прасоўваліся на адлегласць ад 20 да 30 км у дзень. За гэты час яны пераадолелі 7 умацаваных рубяжоў суперніка і 2 буйныя водныя перашкоды.

Літаратура Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн — Минск., 2005, стр. — 642 Жуков Г. К. Воспоминания и размышления. В 2 т. — М.: Олма-Пресс, 2002 Конев И. С. Сорок пятый. — М., Воениздат, 1970 Duffy, Christopher. «Red storm on the Reich: The Soviet March on Germany, 1945». Publ. Routledge, 1991 ISBN 0-415-22829-8

Катэгорыя:Бітвы СССР Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы ў Польшчы Катэгорыя:Польшча падчас Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Студзень 1945 года Катэгорыя:Люты 1945 года Катэгорыя:1945 год у СССР Катэгорыя:Аперацыі ў Вялікай Айчыннай вайне