Пятрас Цвірка (, , вёска Клангей, Ковенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — , Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 12 сакавіка 1909 года ў в. Клангей Ковенскага павета Ковенскай губерні (цяпер — Літва) у сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы (1926—1930). У 1940 годзе — дэпутат народнага сейма. Быў перакананым антыфашыстам.
Памёр 2 мая 1947 года ў Вільнюсе. Пахаваны ў Вільнюсе на могілках Роса.
Творчасць Выступіў у 1924 годзе як паэт і навеліст. Аўтар сатырычнага рамана «Франк Крук» (т. 1-2, 1934); сацыяльнага рамана з жыцця літоўскага сялянства «Зямля — карміцелька» (1935). Цвірку належаць таксама зборнікі апавяданняў «Паўсядзённыя гісторыі» (1938), «Карані дуба» (1945), «Зерне братэрства» (1947) і інш.; апавяданні для дзяцей, казкі (зборнік «Казкі Нёманскага краю», апублікаваныя ў 1948), нарысы, гумарыстычныя апавяданні, памфлеты, артыкулы пра літаратуру.
Ушанаванне памяці У 1951 годзе ў Каўнасе быў адкрыты мемарыяльны музей Пятраса Цвіркі. У 1991 годзе ён быў пераўтвораны ў Музей дзіцячай літаратуры, цяпер у ім маецца мемарыяльны пакой Пятраса Цвіркі. У 1953 годзе быў адкрыты мемарыяльны музей у в. Клангей, які дзейнічаў як філіял Музея літаратуры Літоўскай ССР. У 1959 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Пятрасу Цвірку. У 1959 годзе ў Вільнюсе разбіты сквер імя Пятраса Цвіркі з помнікам пісьменніку (скульптар Юозас Мікенас, архітэктары Уладзісловас Мікучаніс, Ігнас Лаўрушас). У 1992 годзе помнік быў уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі (код 7286); у 2021 годзе пазбаўлены статусу ахоўванага дзяржавай аб’екта культурнай спадчыны ў адпаведнасці з загадам Міністра культуры, па якім не ахоўваюцца выявы кіраўнікоў і членаў камуністычнай партыі СССР ды іншых асоб, адказных за рэпрэсіі супраць жыхароў Літвы. 19 лістапада 2021 года помнік быў дэмантаваныВ Вильнюсе снесли памятник классику литовской литературы за его советское прошлое. Была заснавана Літаратурная прэмія імя Пятраса Цвіркі.
Літаратура В. Галинис. Выдающийся советский литовский писатель Петрас Цвирка. Москва, 1961. История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 591—611. Atsiminimai apie Petrą Cvirką. Vilnius, 1969. D. Judelevičius. Petras Cvirka satyrikas. Vilnius, 1958. Lietuvių rašytojai. Bibliografinis žodynas: A—J. Vilnius: Vaga, 1979. С. 237—353. Тетерина Е. Н. О пасторальности в творчестве Пятраса Цвирки // Literatura. Vilniaus: Vilniaus Universitetas, 2015. № 56/57. С. 42—51.
Спасылкі
Classic Lithuanian Literature Anthology: Petras Cvirka
Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Роса Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Юрбаркаскім раёне