Іаганес Барбарус (; сапр. імя Іаганес Варэс, ; , Хеймталі, паблізу Вільяндзі — , Талін) — эстонскі паэт і пісьменнік, палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Эстоніі (1940), Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (1940—1946).
Біяграфія Іаганес Варэс скончыў гімназію ў Пернове, у 1910—1914 гадах вучыўся ў Кіеўскім універсітэце на медыцынскім факультэце. У час Першай сусветнай вайны, у 1915—1918 гадах служыў ваенным урачом. Удзельнік баёў у Эстоніі падчас Вызваленчай вайны 1918—1920 гадоў на баку Часовага ўрада, які ўзначальваў К. Пятс, быў узнагароджаны эстонскім ордэнам Крыж Свабоды, які адмовіўся прыняць.
У 1920-1930-х гадах працаваў урачом у Пярну. Па сваіх палітычных перакананнях — радыкал-сацыяліст. У канцы 1910-х — пачатку 1920-х гадоў пачалася яго літаратурная дзейнасць, паэт пісаў пад псеўданімам Барбарус і ўступіў у літаратурную групу Сіўру.
З 21 чэрвеня па 25 жніўня 1940 года Барбарус кіраваў эстонскім урадам, а з уваходжаннем Эстонскай ССР у склад СССР 25 жніўня 1940 года і да смерці займаў пасаду старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. З верасня 1940 года Барбарус — член ЦК Кампартыі Эстоніі. У 1941—1944 гадах, падчас нямецкай акупацыі ЭССР, знаходзіўся ў эвакуацыі, пасля выгнання нямецкіх войскаў вярнуўся на радзіму.
29 лістапада 1946 года ў 11.40 раніцы быў знойдзены мёртвым у сваёй рэзідэнцыі ў палацы Кадрыёрг на падлозе ў ванным пакоі, застрэліўся з пісталета.
Выбраныя паэтычныя зборнікі «Фата Маргана» (1918) «Трыкутнік» (1921) «Кульмінацыя» (1934) «На франтавых дарогах» (1944) «Крок за крокам да Перамогі» (1945)
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Эстоніі Катэгорыя:Паэты Эстоніі Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Паэты-самазабойцы Катэгорыя:Медыкі Эстоніі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Эстоніі Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР