Іаган Каспар Цэйс (, Фогтэндорф — , там жа) — нямецкі філолаг і гісторык.
Біяграфія
Вучыўся ва ўніверсітэце ў Мюнхене. Раннія працы прысвечаны гістарычнай германістыцы. Даследаваў моўныя ўзаемаадносіны германскіх плямёнаў і кельтаў. Адзін з заснавальнікаў кельталогіі. Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню помнікаў кельцкіх моў, даследаванню іх моўных асаблівасцей і храналогіі. Цэйс сістэматызаваў усе назапашаныя звесткі пра кельцкія мовы, у прыватнасці абапіраючыся на працы Ф. Бопа і А. Піктэ, якія ўсталявалі індаеўрапейскі характар кельцкіх моў. Склаў першую параўнальна-гістарычную граматыку гэтых моў.
Катэгорыя:Філолагі Германіі Катэгорыя:Постаці кельталогіі Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя