Але́на () — натуральны спадарожнік Сатурна. Быў адкрыты 1 сакавіка 1980 з дапамогай Абсерваторыі Пік-дзю-Мідзі французскімі астраномамі П'ерам Лаке і Жанам Лекашо. Першапачаткова спадарожнік зваўся S/1980 S 6. У 1988 спадарожніку прысвоена імя Алена. Таксама выкарыстоўваецца імя Saturn XII.

Спадарожнік з'яўляецца суарбітальным Дыёне і размяшчаецца ў пункце Лагранжа L4 сістэмы Сатурн-Дыёна, таму ў сваім руху спадарожнік апярэджвае Дыёну. З-за гэтага Алену завуць часам як Дыёна B.

left|thumb|Здымак Алены, атрыманы Вояджэрам-2

Крыніцы

Спасылкі The Planetary Society: Helene

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1980 годзе Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Траянскія спадарожнікі