Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі з’явіўся у 1963 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута біялогіі АН БССР і першапачаткова меў назву Інстытут эксперыментальнай батанікі і мікрабіялогіі АН БССР. У 1966 годзе са складу Інстытута выдзяляецца ў самастойную ўстанову Аддзел мікрабіялогіі. У 1972 г. у Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР у складзе трох лабараторый ўваходзіць Аддзел фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР, і ўстанове надаецца імя В. Ф. Купрэвіча. Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі находзіцца ў складзе Аддзялення біялагічных навук ад моманту свайго заснавання.

Асноўныя напрамкі даследаванняў біялагічныя асновы ўзнаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы расліннага свету Беларусі фізіёлага-біяхімічныя асновы павышэння прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін радыеэкалогія раслін

Навуковыя школы фларыстыка-батанічная — М. П. Тамін, В. І. Парфёнаў геабатанікі і лясной тыпалогіі — І. Д. Юркевіч, Д. С. Голад міколагаў і фітапатолагаў — В. Ф. Купрэвіч, М. А. Дарожкін фізіялогіі хворай расліны — В. Ф. Купрэвіч, З. Я. Сярова экзагеннай рэгуляцыі росту, развіцця і ўстойлівасці раслін — С. М. Маштакоў, М. А. Ламан экалогіі і ўстойлівасці раслінных згуртаванняў і маніторынгу расліннага свету — А. В. Пугачэўскі

Дырэктары Інстытута ў розныя гады Іван Данілавіч Юркевіч — 1963—1967 Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык — 1967—1972 Віктар Іванавіч Парфёнаў — 1972—2000 Мікалай Апанасавіч Ламан — 2000—2010 Аляксандр Віктаравіч Пугачэўскі — 2011—2022 Дзмітрый Генадзевіч Грумо — з 2022Груммо Д. Г.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981) Дзяржаўныя прэміі БССР 1972 і 1976 гг.

Зноскі

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под науч. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — С. 196—198. — ISBN 985080278-2

Спасылкі Афіцыйны сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Институт экспериментальной ботаники имени В. Ф. Купревича НАН Беларуси — История

Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Біялогія ў Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1963 годзе Катэгорыя:1963 год у Мінску

Катэгорыя:Батанічныя арганізацыі