Фердынанд фон Цэпелін (, Канстанц — , Шарлотэнбург, пад Берлінам) — граф, нямецкі канструктар дырыжабляў.
Біяграфія У 1854 скончыў ваенную акадэмію ў Людвігсбургу. Удзельнічаў добраахвотнікам у Грамадзянскай вайне ЗША 1861-65 (на баку паўночнікаў), а таксама ў аўстра-прускай 1866 і франка-прускай 1870-71 войнах. У 1891 выйшаў у адстаўку ў чыне генерала і цалкам прысвяціў сябе пытанням будавання дырыжабляў. Цэпелін распрацаваў канструкцыю дырыжабля жорсткай сістэмы з металічным каркасам, абцягнутым тканінай. Усярэдзіне корпуса ў адсеках размяшчаліся балоны з газам. 2 ліпеня 1900 года здзейсніў палёт 1-ы яго дырыжабль аб’ёмам 11300 м³, які неўзабаве быў разбураны бурай. У 1905 годзе Цэпелін пабудаваў 2-і дырыжабль, які пазней разбіўся пры пасадцы. Да 1914 года было пабудавана 25 апаратаў (з іх 6 пасажырскіх). Ваенныя дырыжаблі Цэпеліна, выкарыстоўваліся ў 1-й сусветнай вайне. Апошні пасажырскі дырыжабль Цэпеліна («Гіндэнбург», 1936) здзейсніў 63 палётаў (згарэў у 1937).
Спасылкі
Катэгорыя:Дырыжаблебудаўнікі Катэгорыя:Паветраплавальнікі Германіі Катэгорыя:Авіяканструктары Германіі Катэгорыя:Машынабудаўнікі Германіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Вормса Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мюнхена Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Штутгарта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ульма