Марыт Б’ёрген (; нар. , Тронхейм) — нарвежская лыжніца. Самая тытулаваная спартсменка ў гісторыі Алімпіяд, з’яўляецца ўладальніцай 15 алімпійскіх медалёў: васьмі залатых, чатырох сярэбраных і трох бронзавых. 18-разовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Нарвегіі. Трохразовая ўладальніца Кубка свету (2004/05, 2005/06, 2011/12). Лідзіруе па колькасці перамог на этапах Кубка свету за кар’еру як сярод жанчын, так і мужчын.

На лыжах з 7 гадоў, сур’ёзныя заняткі пачаліся ў 12 гадоў. Дэбют у кубку свету адбыўся 27 снежня 1999 года.

У снежні 2009 года Б’ёрген атрымала афіцыйны дазвол ВАДА на выкарыстанне прэпаратаў ад астмы (у прыватнасці, сімбікорта, у склад якога ўваходзіць забаронены сальбутамол), уключаных у спіс забароненых прэпаратаў. Прэпараты ад астмы спартсменка была вымушана прымаць на працягу некалькіх сезонаў.

Уладальніца 1 залатога і 4 срэбных медалёў чэмпіянату свету па бегу на ролікавых лыжах 2000 года, на хатнім чэмпіянаце свету 2011 года выйграла яшчэ адно «золата» ў гэтым відзе спорту.

Бронза спрынту Зімовых Алімпійскіх гульняў 2018, што прайшоў 21.2.2018 у карэйскім Пхёнчхане, стала для яе чатырнаццатай алімпійскай узнагародай у кар’еры. Нарвежская лыжніца пасля гэтага стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіядnashaniva.by.

6 красавіка 2018 года Марыт Б’ёрген аб’явіла пра завяршэнне кар’ерыblr.belta.by .

Спасылкі

Фан-клуб Фан-сайт Профіль на сайце зімовых Алімпійскіх гульняў 2006

Катэгорыя:Лыжніцы Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны свету па бегу на ролікавых лыжах Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года