Альша́нскае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 20 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Альшанікі.
Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 1,79 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,25 млн м³. Плошча вадазбору 11,4 км². Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя, месцамі сплавінныя. Уздоўж заходняга і паўднёва-заходняга берагоў забалочаная пойма. Выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.
Літаратура — С. 289.
Ліст карты N-38-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Спасылкі Возера Альшанскае Иванов-Смоленский В. ВСЕ ОЗЁРА БЕЛАРУСИ: Популярная иллюстрированная энциклопедия — Т. 4.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна