Мікаэль Кінгсберы (; нар.) — канадскі фрыстайліст, які спецыялізуецца ў могуле. Чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.

Дэбютаваў у спаборніцтвах кубка свету 8 студзеня 2010 года на этапе ў Калгары, дзе заняў 36-е месца. Менш чым праз год, у снежні, канадзец упершыню дабраўся да кубкавага подыўма, стаўшы другім на этапе ў Куусама. А яшчэ праз 10 дзён, у кітайскім Бейда Лэйк Кінгсберы атрымаў сваю першую перамогу ў могуле.

У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дзір Вэлі. У спаборніцтвах па могулу канадац заваяваў бронзу, саступіўшы французу Гільба Кала і свайму суайчынніку, алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Біладо. У паралельным могуле Кінгсберы зноў саступіў Біладо, але на гэты раз на другой пазіцыі. Агульны залік сезону канадзец скончыў чацвёртым, а ў могульном заліку стаў трэцім.

У сезоне 2011/2012 Кінгсберы атрымаў 8 перамог у могуле і паралельным могуле (з іх 6 запар, паўтарыўшы рэкорд сусветных кубкаў) і выйграў як залік могула, так і генеральную класіфікацыю, стаўшы уладальнікам Кубка свету ў дзевятнаццацігадовым узросце.

У падобным рэчычы канадзец выступаў у сезоне 2012/2013. Ён зноў выйграў шэсць стартаў, агульны і малы залікі Кубка свету. А з чэмпіянату свету ў Нарвегіі Кінгсберы зноў вярнуўся з двума медалямі: у паралельным могуле ён зноў стаў другім (зноў саступіўшы Біладо), а ў звычайным могуле ён заваяваў золата, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету.

Выступленні ў Кубку свету Сезон Агульны залік Могул 2009/2010 64 22 2010/2011 4 2011/2012 2012/2013

Перамогі ў Кубку свету Дата Месца правядзення Дысцыпліна 21 снежня 2010 Бейда Лэйк Могул 29 студзеня 2011 Калгары Могул 10 снежня 2011 Кусама Могул 20 снежня 2011 Мерыбель Паралельны могул 14 студзеня 2012 Монт Габрыэль Паралельны могул 19 студзеня 2012 Лейк-Плэсід Могул 28 студзеня 2012 Калгары Могул 2 лютага 2012 Дыр Вэлі Могул 12 лютага 2012 Бейда Лэйк Могул 18 лютага 2012 Наэба Могул 15 снежня 2012 Кусама Паралельны могул 17 студзеня 2013 Лейк-Плэсід Могул 26 студзеня 2013 Калгары Могул 31 студзеня 2013 Дыр Вэлі Могул 15 лютага 2013 Сочы Могул 23 лютага 2013 Інавасіра Могул

Спасылкі

Профіль на сайце Freestyle Skiing Canada

Катэгорыя:Фрыстайлісты паводле алфавіта Катэгорыя:Фрыстайлісты Канады Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фрыстайле Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года