О́ндржэй Мо́равец (; нар. , Усці-над-Орліцы, Чэхаславакія) — чэшскі біятланіст, срэбны прызёр Алімпійскіх Гульняў у Сочы ў гонцы праследавання і бронзавы прызёр у мас-старце, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 у змяшанай эстафеце і неаднаразовы прызёр этапаў Кубка свету.

Спартыўная кар'ера У сезоне 2002—2003 дэбютаваў у Кубку свету. У сезоне 2004—2005 упершыню ў кар'еры набраў кубкавыя ачкі, заняўшы 29-е месца ў спрынце. У далейшым выступаў вельмі нестабільна, шмат у чым з-за дрэннай стральбы. Найвышэйшым дасягненнем Мораўца стала 1-е месца ў мас-старце на этапе Кубка свету ў Халменколене ў 2013 годзе.

Сярод іншых дасягненняў Ондржэя можна адзначыць яго вынікі ў летнім біятлоне: ён заваяваў «срэбра» ў складзе эстафетнай каманды і стаў трэцім у гонцы пераследу на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне 2006 года ва Уфе.

Кубкі свету 2004—2005 — 83-е месца (9 ачкоў) 2005—2006 — 51-е месца (59 ачкоў) 2006—2007 — 55-е месца (42 ачка) 2007—2008 — 45-е месца (81 ачко) 2008—2009 — 99-е месца (9 ачкоў) 2009—2010 — 66-е месца (69 ачкоў) 2010—2011 — 51-е месца (117 ачкоў) 2011—2012 — 28-е месца (300 ачкоў) 2012—2013 — 12-е месца (603 ачка) 2013—2014 — 15-е месца (465 ачкоў) 2014—2015 — 6-е месца (655 ачкоў)

Статыстыка выступленняў у Кубку свету 2012—2013 Вынікі выступленняў у Кубку свету2012/13 Вынікі Эстэрсунд Гохфільцэн Паклюка Обергоф Рупольдынг Антхальц ЧС Нове-Места Хальменколен Сочы Ханты-МансійскАчкоўМесцаЗмІндСпрПрСпрПрЭстСпрПрМСЭстСпрПрЭстСпрМССпрПрЭстЗмСпрПрІндЭстМССпрПрМСІндСпрЭстСпрПрМС6031231469—23165822781131320254232633531464402811473212212У табліцы адлюстраваны месцы, занятыя спартсменам на гонках біятлоннага сезона.

Інд — індывідуальная гонка Пр — гонка праследавання Спр — спрынт МС — мас-старт Эст — эстафета Зм — змяшаная эстафета DNS — спартсмен быў заяўлены, але не стартаваў DNF — спартсмен стартаваў, але не фінішаваў LAP — спартсмен па ходзе гонкі (для гонак праследавання і мас-стартаў) адстаў ад лідара больш за на круг і быў зняты з трасы DSQ — спартсмен дыскваліфікаваны — — спартсмен не ўдзельнічаў у гэтай гонцы

Спасылкі Профіль IBU

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Біятланісты Чэхіі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года