Цынкіт — рэдкі мінерал класа простых вокіслаў, аксід цынку. Названы цынкітам у 1845 годзе аўстрыйскім мінеролагам В. Хайдзінгерам з-за таго, што ў яго склад уваходзіць цынк.
Уласцівасці Утвараецца ў скарнах, мае кантактава-метасаматычнае паходжанне. Крышталі сустракаюцца рэдка, звычайна выяўляецца ў выглядзе крупчастых агрэгатаў, украпванняў. Часта залягае разам з вілемітам, кальцытам, раданітам, франклінітам. З'яўляецца паўправадніком. Ва ўльтрафіялеце можа флюарэсцыраваць аранжавым колерам. З'яўляецца рудой цынку (у сваім складзе ўтрымлівае 80,3 % цынку).
Спасылкі
Цынкіт у галерэі мінералаў Цынкіт у базе мінералаў Цынкіт у атласе мінералаў Характарыстыка цынкіту
Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Мінералы цынку Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Вырабныя камяні