Рыцы́на — тлусты раслінны алей, атрымліваемы з насення клешчавіны прасаваннем і экстрагаваннем арганічнымі растваральнікамі.
Вязкая вадкасць светла-жоўтага колеру або бясколерная, амаль без паху, з непрыемным смакам. Невысыхальны алей. На 80—90 % складаецца з трыгліцэрыдаў рыцынолевай кіслаты. Таксама ўтрымлівае 3—5 % лінолевай і 3—9 % алеінавай кіслаты. Шчыльнасць 950—974 (948—968) кг/м³ пры тэмпературы 15 °С. Застывае пры тэмпературы ад −8 да −18 (-16Масло касторовое // ХиМиК.ру )°С. Не раствараецца ў вадзе і бензіне. Добра раствараецца ў спірце.
Выкарыстанне Рыцына выкарыстоўваецца ў якасці змазачнага матэрыялу, гідраўлічнай вадкасці, у вытворчасці мыла, пакосту і фарбаў, касметычных сродкаў.
У медыцыне У медыцыне рыцына выкарыстоўваецца ў якасці хуткадзеючага слабіцельнага сродку. У спалучэнні з хінінам і інш. у акушэрстве. Мазі і бальзамы з рыцынай выкарыстоўваюцца пры лячэнні апёкаў, язваў, змякчэння скуры і інш.
Літаратура
Спасылкі Масло касторовое // ХиМиК.ру КАСТОРОВОЕ МАСЛО // Энцыклапедыя Кругасвет
Катэгорыя:Алеі