Ры́ца, Вялікая Рыца (, ) — возера ледавікова-тэктанічнага паходжання ў Гудауцкім раёне Абхазіі ў даліне ракі Лашыпсэ, на ўсход ад Гаграўскага хрыбта.
Плошча паверхні 1,49 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня возера 110 м, сярэдняя 63 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку абвалу гары Пшэгішхва падчас землетрасення. Берагі возера высокія. Па берагах букавыя і хваёва-піхтавыя лясы.
У возера ўпадаюць 6 рэк (у т.л. рака Лашыпсэ) і выцякае рака Юпшара.
Славутасці Возера і яго наваколле знаходзяцца на тэрыторыі Рычыцкага рэліктавага нацыянальнага парка і з'яўляюцца важнейшай турыстычнай выдатнасцю Абхазіі. На беразе возера знаходзіцца дача Сталіна і мяжуючая з ёй дача БрэжневаОзеро Рица — жемчужина Абхазии .
Літаратура
Спасылкі
Озеро Рица — жемчужина Абхазии
Катэгорыя:Геаграфія Абхазіі Катэгорыя:Завальныя азёры Катэгорыя:Азёры Грузіі