Казімір Букраба (; 23 лістапада 1885, Гродна — 6 мая 1946, Лодзь) — біскуп пінскі.

Біяграфія Нарадзіўся 23 лістапада 1885 года ў Гродне. 2 лістапада 1909 года быў пасвечаны ў святары ў КракавеПаводле іншых даных у Вільні. У розны час служыў у Мінску, Пінску, Навагрудку і Брэсце.

10 ліпеня 1932 года стаў біскупам пінскім, пасвечаны 21 ліпеня ў Вільні архібіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. З-за ваенных дзеянняў і змянення межаў быў вымушаны пакінуць сталіцу дыяцэзіі, з 1939 года жыў у Львове, з 1942 — у Варшаве.

Падчас Другой Сусветнай вайны некалькі разоў апыняўся ў турме.

У 1944 годзе пераехаў у Лодзь, дзе жыў да смерці.

Памёр 6 мая 1946 года.

Спасылкі Ks. Bp Kazimierz Bukraba (1885—1946) catholic-hierarchy.org

Катэгорыя:Біскупы пінскія