«Ночы на Плябанскіх Млынах» — містычная аповесць беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Напісана ў 2006 годзе.
Сюжэт Сюжэт складаюць міфы і легенды Мінска, якія пераплятаюцца ў містычна-рамантычную карціну.
Публікацыі Упершыню твор апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» (№3/2007). Таксама твор увайшоў у зборнікі «Жаніх пані Данусі» (2012) і «Ночы на Плябанскiх Млынах» (2013).
Пераклады Пераклад на рускую мову: Л. Чэслаўская (Ночи на Плебанских Мельницах)
Пераклад на украінскую мову: В. Сандыга (Ночі на Плебанських Млинах).
Намінацыі У 2014 годзе аповесць намінавана на прэмію Гедройца.
Рэйтынгі Па версіі выдавецтва «Звязда» і літаратуразнаўцы Ганны Кісліцынай твор у 2013 годзе прызнаны адным з лепшых.
Па версіі газеты «Наша ніва» кніга «Ночы на Плябанскіх млынах» увайшла ў дзясятку найлепшых кніг 2013 года.
Літаратура
Катэгорыя:Творы Людмілы Рублеўскай