Я́зна (, ) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Язненскага сельсавета. Размешчана на беразе азёраў Малое і Вялікае Язна. За 58 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, 156 км ад Віцебска.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Язна датуецца 1475 годам як уладанне Галімскіх. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства і ў розныя часы знаходзілася ва ўладанні Друцкіх-Сакалінскіх, Козелаў-Паклеўскіх, Коцелаў, Корсакаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Язна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. На 1866 год тут было 15 двароў. У 1900 у вёсцы пабудавалі мураваную царквуІрына Мікалаева. Язненскі Благавест // «Звязда» № 31 (269), 17 лістапада 2011..

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Язна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Язна ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1866 год — 9 чал. у мястэчку Малое Язна і 165 чал. у мястэчку ЯзнаJazno // S. 539. XX стагоддзе: 1921 год — 243 чалSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.. XX стагоддзе: 1931 год — 341 чалWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 18.

Інфраструктура У Язна працуюць школа, бальніца і аптэка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці Спаса-Праабражэнская царква (1901 год) — . Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараўскай культуры. Язненскі талеркавы камень Млын водны (XIX ст.) Могілкі старыя каталіцкія Сядзіба

Страчаная спадчына Касцёл Маці Божай Вастрабрамскай (пач. XX ст.)

Галерэя

Вядомыя асобы Міхаіл Васільевіч Ляўковіч (нар. 1950) — беларускі мастак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Язненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства