Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2011 (, таксама вядомы як Wyldecrest Park Homes Welsh Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2011 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў дваццатым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія Wyldecrest Park Homes упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500 (на £24,000 менш, чым у мінулым годзе), з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэка Лісоўскі (4:3), Дэйва Харальда (4:1), Мэцью Стывенса ў чвэрцьфінале (5:3), Алістэра Картэра ў паўфінальным матчы (6:2) і свайго суайчынніка Стывена Магуайра ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 35-гадовы шатландзец выйграў свой другі запар і трэці ў кар’еры тытул адкрытага чэмпіянату Уэльса, зраўняўшыся па колькасці перамог з рэкардсменам Стывенам Хендры, 23-ці рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама трэці прафесійны турнір у сезоне (пасля чэмпіянату Рура і чэмпіянату Вялікабрытаніі).

Прызавыя грошы

У 2011 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія Wyldecrest Park Homes. Прызавы фонд панізіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам на £23,200, склаўшы £201,500. Таксама на £5,000 знізіліся і прызавыя пераможцы, якія склалі ўжо £30,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/24 фіналу1/32 фіналуНайвышэйшы брэйк у асноўнай стадыіНайвышэйшы брэйк у кваліфікацыі Агульны прызавы фонд

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 20 лютага 2011. Джон Хігінс (1) 9:6 Стывен Магуайр (8)

Сусветны рэйтынг Перамогі на прафесійных турнірах 5 22 Рэйтынгавыя турніры 4 Статыстыка выступленняў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 6 (3; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 4 (2; 0) 59 (45; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 54 (42; 0) 1 (1; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛік Championship League 2011 Група 1 — ГР Джон Хігінс3:1 Стывен МагуайрЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 1/4 фіналу Джон Хігінс9:7 Стывен Магуайр Championship League 2010 Група пераможцаў — ГР Джон Хігінс3:2 Стывен Магуайр Championship League 2010 Група 1 — ГР Джон Хігінс 2:3 Стывен МагуайрЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 1/4 фіналу Джон Хігінс 7:9 Стывен МагуайрЧэмпіянат свету 2007 1/2 фіналу Джон Хігінс17:15 Стывен Магуайр Мастэрс 2007 1/8 фіналу Джон Хігінс 5:6 Стывен Магуайр Пот Блэк 2005 1/4 фіналу Джон Хігінс 64:5Матчы на турніры складаліся з аднаго фрэйма, таму падаецца лік у фрэйме Стывен МагуайрАдкрыты чэмпіянат Брытаніі 2004 Фінал Джон Хігінс9:6 Стывен МагуайрАдкрыты чэмпіянат Еўропы 2004 1/4 фіналу Джон Хігінс 3:5 Стывен Магуайр Дзённая сесія: 0:83 (59), 32:71 (53), 121:1 (120), 0:101 (89), 72:58 (72, 58), 0:88 (76), 40:71, 71:18 (70)Вячэрняя сесія: 55:49, 64:48 (63), 75:56, 75:0 (75), 0:75 (75), 127:1 (54, 66), 80:50 (72) 120 Найвышэйшая серыя 89 1 Соценныя серыі 0 8 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2011 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Уэльса 2011 на CueTracker.net Фотаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Уэльса 2011 на Facebook

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры Катэгорыя:2011 год у снукеры Катэгорыя:Спорт ва Уэльсе ў 2011 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2010/2011 Катэгорыя:Снукерныя турніры ва Уэльсе Катэгорыя:2011 год у Ньюпарце Катэгорыя:Люты 2011 года