Ніна Іванаўна Стужынская (нар. ) — беларускі гісторык, лаўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2001). Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфія У 1977 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ. Навучалася ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1980—1984), у 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Савецкая гістарыяграфія Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі» ў Інстытуце гісторыі АН Украінскай ССР.

Працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, адкуль у 2003 годзе была звольнена за ўдзел у выбарчай кампанііГанна Соўсь. Сяргей Тарасаў звольнены з Інстытуту гісторыі // Радыё Свабода, 21.08.2006. Пасля гэтага ўвайшла ў аргкамітэт Асацыяцыі незалежных гісторыкаўhttp://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=49723. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга».

Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аўтар кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.». Першы тыраж гэтай кнігі хутка быў раскуплены, і неўзабаве надрукаваны другіhttp://nv-online.info/by/268/opinions/43884/.

Творы Гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917 — сярэдзіна 30-х гадоў) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. № 2 (1984). С. 54—60. Изучение истории Великого Октября в Белоруссии в 30-50-е годы (рукапіс дэпанаваны ў ІНІГН АН СССР 26.07.1984, № 17598). Современная историография Октября в Белоруссии (рукапіс дэпанаваны ў ІНІГН АН СССР 27.09.1984, № 18389). Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронта у Кастрычніцкай рэвалюцыі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. № 1 (1985). С. 61—67. Некаторыя праблемы гістарыяграфіі Кастрычніцкай рэвалюцыі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. № 5 (1991). С. 43—50. Зялёны дуб // Беларускі гістарычны часопіс. № 1 (1995). С. 57—64. Трагедыя зеленадубцаў // Беларускі гістарычны часопіс. № 1 (1996). С. 31—42. Антибольшевистское движение в Белоруссии и политические репрессии в 20-е годы XX века // Политический сыск в России: история и современность. СПб.: СПбГУЭФ, 1997. С. 327—332. Да пытання вывучэння беларускага антыбальшавіцкага руху // Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі. Вып. 2. Мн., 1998. С. 90—99. Абуджаныя Слуцкім паўстаньнем // Спадчына. № 1 (1998). С. Беларускія матэрыялы ў фондах Рускага замежнага гістарычнага архіва // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах. Мн.: БФК, 1999. С. Из истории белорусской конспирации: «Зеленый Дуб» // Доклады академии военных наук. № 3 (2009). С. 59—63. Возмущение на почве разрушения // Деды: дайджест публикаций о белорусской истории. Вып. 6. Минск: Харвест, 2011. С. 259—277. Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 20-я гг. XX стагоддзя. Вільня, 2000. — 255 с. (2-е выд.: Вільня: Наша будучыня, 2011. — 381 с.; 3-е выд.: Мінск: А. М. Вараксін, 2012. — 360 с.). Атаман Грач: путь к «Зеленому Дубу» // От «германской» к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. М.: АИРО-XXI, 2014. С. 276—283. Мяцежны 1921 г. Антысавецкае падполле ў Мінску // Знакамітыя мінчане XIX―XX стст. Мінск і Міншчына пасля падзей 1921 года — лёсы людзей і краіны. Мінск, 2017. С. 76—82. Буденовцы против галаковцев: 11-я кавалерийская дивизия в борьбе против повстанцев на Гомельщине // Феномен красной конницы в Гражданской войне. М.: АИРО-XXI, 2021. С. 260—265. Слуцкі збройны чын: працяг супраціву ў 1921 г. // Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў. Варшава, 2021. С. 108—116.

Крыніцы

Спасылкі Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук