Наталля Уладзіміраўна Ламека (, ) — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, літаратуразнаўца, выкладніца кафедры замежнай літаратуры БДУ.
Біяграфія Скончыла рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ (2003), аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю па творчасці Дж. Джойса («Мастацкі ўніверсум Джэймса Джойса: структура, канцэпцыя чалавека, тыпалагічны кантэкст», 2007).
Займаецца даследаваннем заходнееўрапейскай мадэрнісцкай літаратуры, аўтар дзвюх манаграфій, двух навучальна-метадычных дапаможнікаў у суаўтарстве і шэрагу навуковых публікацый. Мае пераклады з англійскай і нямецкай моў.
Бібліяграфія «Мастацкі універсум творцы», Мінск, 2005 «Хаосмас Джэймса Джойса як мультыстабільная сістэма (сінергетычная прырода мастацкага феномена», Мінск, 2006 «Дэкадэнцкія матывы ў творчасці Георга Тракля і Эгана Шыле» // ARCHE, 2011, # 9 «Міфапрастора паэзіі Г. Тракля», ПрайдзіСвет, 2009 «Канцэпцыя „двайнога бачання“ сусвету ў навелістыцы Густава Майрынка», ПрайдзіСвет, 2009
Спасылкі Ламека Наталля Уладзіміраўна на philology.bsu.by Наталля Ламека на ПрайдзіСвеце
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Джойсазнаўцы