Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2006 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 лютага па 5 сакавіка 2006 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 15-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225,000, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Стывен Лі, які перайграў на сваім шляху да тытула Дру Генры (5:2), Марка Сэлбі (5:2), Грэма Дота ў чвэрцьфінале (5:2), Энтані Хэмілтана ў паўфінальным матчы (6:5) і чэмпіёна свету Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (9:4). Такім чынам, 31-гадовы англічанін выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за 4 гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі ў красавіку 2002 года).
Прызавыя грошы
Прызавы фонд застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £225,000. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/24 фіналу1/32 фіналуНайвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі Агульны прызавы фонд Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, які меў іншы фармат кваліфікацыі, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў асноўнай стадыі былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.ПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/24 фіналу (квал.)1/32 фіналу (квал.)1/40 фіналу (квал.)1/48 фіналу (квал.)
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 5 сакавіка 2006. Стывен Лі (11) 9:4 Шон Мёрфі (2)
10 Сусветны рэйтынг 21 3 Перамогі на прафесійных турнірах 2 3 Рэйтынгавыя турніры 1 Статыстыка выступленняў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 0 (0; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0) 0 (0; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0) Дзённая сесія: 86:6, 74:0, 90:30, 120:0 (120), 47:75, 40:61, 0:90, 64:52 (52 Мёрфі)Вячэрняя сесія: 88:0 (62), 39:64, 84:13, 64:52 (52 Мёрфі), 83:0 (71) 120 Найвышэйшая серыя 52 1 Соценныя серыі 0 3 Серыі 50+ 2
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2006 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Уэльса 2006 на CueTracker.net
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры Катэгорыя:2006 год у снукеры Катэгорыя:Спорт ва Уэльсе ў 2006 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2005/2006 Катэгорыя:Снукерныя турніры ва Уэльсе Катэгорыя:2006 год у Ньюпарце Катэгорыя:Люты 2006 года Катэгорыя:Сакавік 2006 года