Эві Захенбахер-Штэле (; 27 лістапада 1980, Траўнштайн, Баварыя) — тытулаваная нямецкая лыжніца, якая выступае за зборную Германіі з 1998 года. З 2012 года — член зборнай Германіі па біятлоне.

Спартыўная кар’ера

Лыжныя гонкі Удзельнічала ў трох зімовых Алімпійскіх гульнях, у 2002 годзе ў Солт-Лейк-Сіці выйграла сярэбраны (індывідуальная гонка) і залаты (эстафета) медалі, у 2006 годзе ў Турыне ўдастоілася срэбра (эстафета), у 2010 годзе ў Ванкуверы атрымала срэбра (эстафета) і золата (камандны спрынт).

Захенбахер пяць разоў атрымлівала подыум Чэмпіянатаў свету, мае ў паслужным спісе залаты, бронзавы і тры сярэбраныя медалі. Дванаццаць разоў станавілася прызёркай этапаў Кубка свету, тройчы апынялася першай, чатыры разы другой і пяць — трэцяй.

Перад Алімпіядай у Турыне ў сувязі з павышаным утрыманнем у крыві гемаглабіну Захенбахер-Штэле разам з дванаццацю іншымі спартсменамі адхілілі ад спаборніцтваў на пяць дзён — Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту палічыла, што выступленне з такой колькасцю чырвоных крывяных цельцаў можа быць небяспечным для здароўя лыжніцы. Як высвятлілася пазней, гемаглабін павялічыўся не з-за ўжывання допінгу, а стаў вынікам адаптацыі арганізма да высакагорнага клімату.

Біятлон З сезона 2012—2013 выступае ў біятлоне. Лепшы вынік — 4 месца ў мас-старце на Алімпіядзе ў Сочы і перамога ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Сочы.

Вынікі выступленняў у Кубку свету2013/14 Вынікі Эстэрсунд Гохфільцэн Ансі Обергоф Рупольдынг Антхальц Сочы Паклюка Кантыялахці ХальменколенАчкоўМесцаЗМІндСпрПрСпрЭстПрЭстСпрПрСпрПрМСЭстІндПрСпрПрЭстСпрПрІндМСЗМЭстСпрПрМСЗМСпрПрСпрПрМС13632—2525адм63———38317722269—72—адм1127204 2012/13 Вынікі Эстэрсунд Гохфільцэн Паклюка Обергоф Рупольдынг Антхальц ЧС Нове-места Хальменколен Сочы Ханты-МансійскАчкоўМесцаЗмІндСпрПрСпрПрЭстСпрПрМСЭстСпрПрЭстСпрМССпрПрЭстЗмСпрПрІндЭстМССпрПрМСІндСпрЭстСпрПрМС10946———————5948———————78————————3229—29612618—

Інд — індывідуальная гонка Пр — гонка праследавання Спр — спрынт МС — мас-старт Эст — эстафета Зм — змяшаная эстафета DNS — спартсмен быў заяўлены, але не стартаваў DNF — спартсмен стартаваў, але не фінішаваў DSQ — спартсмен фінішаваў, але дыскваліфікаваны LAP — спартсмен па ходзе гонкі (для гонак праследавання і мас-стартаў) адстаў ад лідара больш за на круг і быў зняты з трасы — — спартсмен не ўдзельнічаў у гэтай гонцы адм — гонка была адменена з-за пагодных умоў

Асабістае жыццё З ліпеня 2005 года замужам за гарналыжнікам Іаганесам Штэле. Па-за спортам з’яўляецца салдатам Бундэсвера.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Профіль на сайце IBU

Катэгорыя:Лыжніцы Германіі Катэгорыя:Біятланісткі Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Спартсмены — біятланісты і лыжнікі