Іаган Авенцін (сапраўднае імя Іаган Георг Турмайр, , ; , Абенсберг — , Рэгенсбург) — нямецкі вучоны-гуманіст, гісторык і філолаг.
Іаган Авенцін лічыцца заснавальнікам нямецкай класічнай філалогіі. Пахаваны вучоны ў кляштары Санкт-Эмеріх ў Рэгенсбургу. Пачынаючы з 1495 года І. Авенцін вучыцца ва ўніверсітэтах Інгальштата, Вены, Кракава і Парыжа, пераважна вывучае гуманітарныя навукі. Пасля заканчэння сваёй вучобы, у 1509 годзе, становіцца выкладчыкам для сыноў баварскага герцага Вільгельма IV. У лютым 1517 прызначаецца афіцыйным гістарыёграфам Баварыі.
У 1512 году І. Авенцін піша лацінскую граматыку, якая стала вядомай сярод навукоўцаў і выкладчыкаў свайго часу. У 1516 ён піша, а затым выдае першую ў гісторыі друкаваную энцыклапедыю «Encyclopedia orbisque doctrinarum, hoc est omnium artium, scientiarum, ipsius philosophiae index ac divisio»Arno Seifert: Der enzyklopädische Gedanke von der Renaissance bis zu Leibniz. In: Studia Leibnitiana, Suppl. Heft 22 (1983) S. 117 (назва энцыклапедыя належыць таксама І.Авенціну). Вучоны вёў актыўную перапіску з Марцінам Лютэрам і Філіп Меланхтанам.
Літаратура Franz Xaver von Wegele: Aventinus. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 1, Duncker & Humblot, Leipzig 1875, S. 700–704. Friedrich Wilhelm Bautz: Aventinus (Turmair), Johannes. In: Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 1, Bautz, Hamm 1975. 2., unveränderte Auflage Hamm 1990, ISBN 3-88309-013-1, Sp. 307–308.
Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Інгальштата Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Інгальштата