Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў (, г. Рослаўль — ) — удзельнік абароны Магілёва ў 1941 годзе.

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1918 года, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1923 у органах міліцыі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела службы і баявой падрыхтоўкі Магілёўскага абласнога ўпраўлення міліцыі, капітан.

Пры падыходзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў да Магілёва капітан Уладзіміраў узначаліў батальён міліцыі з добраахвотнікаў (250 камуністаў і камсамольцаў), які 12-18 ліпеня 1941 года каля в. Пашкава і Гаі прыкрываў подступы да чыгуначнага вузла. Калі сілы былі на зыходзе, паранены К. Р. Уладзіміраў падняў астатніх байцоў батальёна ў атаку. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна ў брацкай магіле байцоў батальёна міліцыі.

Памяць

Яго імем названа вуліца ў Магілёве. У гонар батальёна міліцыі, у якім ваяваў Уладзіміраў, у в. Гаі ў ліпені 1980 адкрыты мемарыяльны комплекс.

Узнагароды

Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна.

Літаратура

Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.

Спасылкі Официальный сайт Могилевского облисполкома. 65 лет освобождения Беларуси — часть 1 — Оборона Могилева. Wikimapia.org. Помнік батальёну міліцыі на Вікімапіі

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Міліцыянеры Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі абароны Магілёва