Альгірдас Шэмета (; ) — літоўскі і еўрапейскі палітык, двойчы міністр фінансаў Літвы, еўрапейскі камісар па бюджэце і фінансавым планаванні ў 2009—2010, з 9 лютага 2010 года — па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам.

Біяграфія Нарадзіўся 23 красавіка 1962 года ў Вільні.

У 1985 годзе скончыў эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Працаваў у міністэрствах эканомікі і фінансаў, у 1997—1999 і 2008—2009 займаў пасаду Міністра фінансаў Літвы. У 2001—2008 працаваў дырэктарам Дэпартамента статыстыкі ЛітвыCV Альгірдаса Шэметы . Пасля абрання еўрапейскага камісара Далі Грыбаўскайтэ прэзідэнтам Літвы ў 2009 годзе быў высунуты на яе замену. Пасля зацвярджэння 9 лютага 2010 года новага складу еўрапейскай камісіі заняў у ёй пасаду камісара па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам.

Спасылкі Альгірдас Шэмета на сайце Еўракамісіі

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палітыкі Літвы Катэгорыя:Еўрапейскія камісары Катэгорыя:Члены Саюза Айчыны Катэгорыя:Міністры фінансаў Літвы