Злучэнне H (, чытаецца «Эйч») — аператыўная група КВМФ Вялікабрытаніі ў гады Другой сусветнай вайны. Яно было створана пасля капітуляцыі Францыі ў 1940 годзе для захавання стратэгічнага балансу ваенна-марскіх сіл у заходняй частцы Міжземнага мора.

Камандзіры злучэння H З чэрвеня 1940 года па сакавік 1942 года — віцэ-адмірал сэр Джэймс Сомервіль; З сакавіка 1942 года па красавік 1945 года — віцэ-адмірал сэр Генры Харвуд.

Спіс цяжкіх караблёў Злучэння H HMS Ark Royal — авіяносец HMS Eagle — авіяносец HMS Illustrious — авіяносец HMS Hood — лінейны крэйсер HMS Renown — лінейны крэйсер HMS Nelson — лінкор HMS Resolution — лінкор HMS Valiant — лінкор

Катэгорыя:Узброеныя сілы Вялікабрытаніі ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы Вялікабрытаніі