Бу́ргграф (, ) — службовая асоба, якая прызначалася каралём (ці біскупам — сеньёрам горада) у сярэднявечных гарадах (першапачаткова ў бургах) на тэрыторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Бургграфы валодалі адміністрацыйнай, ваеннай і судовай уладай. Бургграф мог быць рэйхсграфам (падпарадкоўваецца непасрэдна імператару) або быць падданым іншага валадара.
У Германіі да 1918 года прускія каралі сярод іншых тытулаў зваліся бургграфамі Нюрнбергскімі.
Гл. таксама Віконт Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя: арыстакратыя