Аляксандр Генадзевіч Лягко́ў (нар. , Краснаармейск, Маскоўская вобласць, СССР) — расійскі лыжнік. Алімпійскі чэмпіён у марафоне (50 км) і сярэбраны прызёр у эстафеце зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года. Віцэ-чэмпіён свету 2007 года ў эстафеце, бронзавы прызёр у эстафеце чэмпіянату свету 2013 года, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Турыне і Ванкуверы. Пераможца шматдзённай лыжнай гонкі Тур-дэ-скі 2013 года. У сезоне 2012/13 стаў уладальнікам малога Хрустальнага глобуса ў дыстанцыйным заліку Кубка свету. Заслужаны майстар спорту Расіі.
Спасылкі
Прамая лінія Аляксандра Лягкова з чытачамі часопіса «Лыжны спорт» Блог Аляксандра Лягкова пра лыжныя гонкі «Лёгкі на ўздым»
Катэгорыя:Лыжнікі Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года