Кітайскі свет (у англасаксонскай традыцыі сінасфера, sinosphere) — кітайская культурная сфера як сукупнасць тых краін Усходняй Азіі, чыя культура і пісьмо фармаваліся пад уплывам кітайскіх (ханьскіх) узораў. Для краін кітайскай культурнай сферы (у адрозненне, скажам, ад краін індыйскай культурнай сферы) характэрна выкарыстанне розных варыянтаў іерагліфічнага пісьма. Да ліку краін кітайскага свету адносяць Унутраны Кітай (з Тайванем), Карэю, Японію, В’етнам, часам таксама Сінгапур і Малайзію. Ля вытокаў паняцця стаяў амерыканскі мовазнавец Джэймс Мэтысаф.
Развіццё сінасферы адбывалася пад уплывам не толькі Кітая, але і суседніх дзяржаўных утварэнняў. Важным перыядам у яе развіцці стала дынастыя Тан, калі кітайская дзяржава ўпершыню была акружана суседскімі краінамі з блізкім узроўнем цывілізацыі (Наньчжаа, карэйскія царствы і інш).
Гл. таксама Вялікі Кітай Паднябесная Pax Sinica Кітаецэнтрызм
Літаратура
Developments, Exchanges, and Conflicts Between Eastern and Western Civilizations , Professor Lin Binye, East China Normal University, delivered 20 February 2002 at North Point Teachers Centre, Hong Kong (primary source material for the History and Culture subject curriculum developments, Education and Manpower Bureau, Hong Kong Special Administrative Region Government; Chinese)
Катэгорыя:Кітай Катэгорыя:Геапалітыка