Баджальскі хрыбет () — горны хрыбет на тэрыторыі Хабараўскага края Расіі, у міжрэччы Амура і Амгуні, на ўсход ад Бурэінскага хрыбта.
Даўжыня — 220 км, максімальная вышыня — 2221 (2640, 2512) м (гара Улун). Складзены вулканічнымі пародамі, пясчанікамі і сланцамі. Характарызуецца сярэднегорным рэльефам альпійскага тыпу, наяўнасцю карставых азёр. У перадгор’ях хрыбта лістоўнічныя лясы, на схілах — тайга з перавагай піхты і елкі, а таксама хмызнякова-лішайнікавая тундра.
Крыніцы
Літаратура
Хабаровский край. Путеводитель. — Приамурские ведомости. 2003. — ISBN 5-8003-0093-3.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Хабараўскага края