Будапешцкі мемарандум — міжнародная дамова гарантыі бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі, Казахстана і Украіны да міжнароднай Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, заключаная 5 снежня 1994 года паміж Беларуссю, Казахстанам, Украінай і краінамі-гарантамі Вялікабрытаніяй, ЗША і Расіяй, наўзамен адмовы ад ядзернай зброі і прыняцця бяз’ядзернага статусу гарантавала Беларусі, Казахстану і Украіне гарантыі суверэнітэту і бяспекі.
Дзяржавы-падпісанты БеларусьMemorandum of Security Assurances in connection with Accession of the Republic of Belarus to the Treaty on Non-Proliferation of Nuclear Weapons. Budapest, 5 December 1994.Толочко, О. Н. Международные обязательства Республики Беларусь по ядерному разоружению / О. Н. Толочко // Актуальные проблемы правовых, экономических и гуманитарных наук. Материалы V научной конференции профессорско-преподавательского состава, аспирантов и студентов. Минск, 17 апреля 2015 г. В двух частях / ред. кол. С. Ф. Сокол [и др.]. — Минск: «БИП-Институт правоведения». Ч. 1. — 2015. — С. 118—120. Вялікабрытанія Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША) Казахстан Расійская Федэрацыя (РФ) Украіна
Абавязацельствы Паводле Мемарандума, Вялікабрытанія, ЗША і РФ і абавязаліся: паважаць незалежнасць, суверэнітэт і міжнародна прызнаныя дзяржаўныя межы Беларусі, Казахстана і Украіны; устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжывання супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці Беларусі, Казахстана і Украіны; ніякая іх зброя ніколі не будзе выкарыстана супраць гэтых краін, акрамя мэт самаабароны або якім іншым чынам паводле Статуту ААН; устрымлівацца ад эканамічнага ціску, скіраванага на падпарадкаванне ўласным інтарэсам ажыццяўлення Беларуссю, Казахстанам і Украінай правоў уласцівых іх суверэнітэту. дамагацца неадкладных дзеянняў Рады Бяспекі ААН для аказання дапамогі Беларусі, Казахстану і Украіне, калі яны будуць ахвярамі акту агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываннем ядзернай зброі; Не ўжываць ядзерную зброю супраць Беларусі, Казахстана і Украіны, акрамя выпадку іх нападу на краіны гаранты, у тым ліку на падапечныя тэрыторыі, узброеныя сілы і саюзнікаў; Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзнікнення сітуацыі, якая закранае пытанні датычныя гэтых абавязацельстваў.
Крызіс Адна з краін-гарантаў Мемарандума — Расійская Федэрацыя, адкрыта парушыла свае абавязацельствы, 1 сакавіка 2014 года здзейсніла вайсковае ўварванне, акупацыі і анексію суверэннай тэрыторыі УкраіныЯценюк просит страны Будапештского меморандума гарантировать целостность Украины Совет Федерации единодушно проголосовал за введение войск в Украину, позволив Путину действовать «в легитимном поле» (ОНЛАЙН) Совет Федерации одобрил введение войск РФ на Украину Совет Федерации проголосовал за ввод Вооруженных сил России на Украину Совет Федерации проголосовал единогласно о вынесении вопроса о вводе войск РФ в Украину до стабилизации положения .
Гл. таксама Лісабонскі пратакол МАГАТЭ
Крыніцы
Спасылкі Тэкст падпісання Мемарандуму беларускім бокам Тэкст падпісання Мемарандуму ўкраінскім бокам Будапештська броня Чи вдосконалять Будапештський Меморандум? Україна без’ядерна/ядерна Текст Меморандума Россия подтвердила гарантии безопасности Украины за отказ от ядерного оружия
Катэгорыя:Снежань 1994 года Катэгорыя:Геапалітыка Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Расіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Украіны Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ядзерная зброя Катэгорыя:1994 год у Будапешце