— серыя з двух японскіх крэйсераў 1920-х гадоў. Першыя цяжкія крэйсеры японскага імператарскага флоту.

Праект крэйсераў-разведчыкаў распрацоўваўся ў Японіі ў 1916—1921 гадах, галоўным канструктарам канчатковага варыянту быў Юдзуру Хірага. З 4 запланаваных па праграме «8-8» караблёў у 1922—1926 гадах на верфях Нагасакі і Кобэ былі пабудаваны два: «Фурутака» і «Кака». Яшчэ дзве адзінкі («Аоба» і «Кінугаса») будаваліся ў 1924—1927 гадах і з-за вялікіх канструктыўных адрозненняў вылучаюцца ў асобны тып.

Караблі ўтрымлівалі шэраг наватарскіх для свайго часу рашэнняў і пераўзыходзілі па ТТХ амерыканскія крэйсеры тыпу «Амаха» і брытанскія тыпу «Хокінс», якія лічыліся верагоднымі праціўнікамі. Аднак яны маральна састарэлі яшчэ падчас будаўніцтва з-за падпісання Вашынгтонскага дагавора, які зрабіў стандартнымі прадстаўнікамі гэтага класа буйнейшыя і лепш узброеныя адзінкі.

Абодва крэйсера праслужылі ўвесь міжваенны час, у другой палове 1930-х прайшлі радыкальную мадэрнізацыю. Яны прынялі актыўны ўдзел у пачатковым этапе баявых дзеянняў на Ціхаакіянскім тэатры Другой сусветнай і загінулі падчас Гуадалканальскай кампаніі, у жніўні і кастрычніку 1942 года.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура на англійскай мове

Conway's All The Worlds Fighting Ships, 1906—1921 / Gray, Randal (ed.). — London: Conway Maritime Press, 1985. — 439 p. — ISBN 0-85177-245-5.

Катэгорыя:Крэйсеры Катэгорыя:Узброеныя сілы Японіі Катэгорыя:Японія ў Другой сусветнай вайне