Агапій I (? — , Канстанцінопаль), Папа Рымскі (535—536), рымлянін па паходжанні, прылічаны да святых.

Па патрабаванні гоцкага караля Тэадата выправіўся ў Канстанцінопаль, каб паўплываць на візантыйскага імператара Юстыніяна, але палітычная мэта падарожжа не была дасягнутая. Аднак тычасова, намаганнямі Папы канстанцінопальскі патрыярх Анфім, абвінавачаны ў ерасі Еўціхія і калісьці насуперак кананічным правілам пераведзены з Трапезунду ў Канстанцінопаль, быў скінуты з патрыяршага стальца, а на яго месца з блаславення Агапія ўзведзены праціўнік Анфіма Менас.Энц. словарь Брокгауза и Ефрона…

Таксама Агапію ўдалося схіліць Юстыніяна і канстанцінопальскага патрыярха Менаса да фармальнай заявы аб тым, што яны цалкам падтрымліваюць пастановы Халкідонскага сабору (451), прызнаюць толькі формулу адзінароднага Хрыста ў двух існасцях, адкідаючы распаўсюджаныя ў Візантыі талкаванні прыроды Хрыста і манафізіцкае вучэнне. У выніку павінна было аднавіцца адзінства вызнавання веры і прызнанне прымату за Рымскім Папам. Агапій збіраўся яшчэ раз прыехаць у Канстанцінопаль дзеля кіравання саборам з мэтай канчатковага абвяшчэння прынятага ў Халкідоне сімвалу веры. Але гэтага не адбылося з-за смерці Агапія.Лозинский… С. 37—38.

Крыніцы

Літаратура

Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.

Катэгорыя:Папы Рымскія