Энцы́кліка (ад , ад  — акруговы) — асноўны папскі дакумент па тых ці іншых найважнейшых сацыяльна-палітычных, рэлігійных і маральных пытаннях, адрасаваны вернікам або біскупам ці архібіскупам асобнай краіны, і другі па важнасці пасля апостальскай канстытуцыі.

Энцыкліка пішацца звычайна на латыні, часам на сучасных мовах, і завецца па двух ці трох першых словах тэксту. Над загалоўкам звычайна пішуцца тыя, каму дакумент адрасаваны (напр. «ad patriarchas, primates, archiepiscopos, episcopos aliosque locorum ordinarios» у энцыкліцы «Pascendi dominici gregis», у канцы — традыцыйнае пазначэнне даты, напр. «datum Romæ, apud Sanctum Petrum, die VIII Septembris MCMVII, Pontificatus Nostri anno quinto», там жа).

У Англіканскай Царкве энцыклікамі завуцца дакументы прымасаў, прычым некаторыя энцыклікі, як каталіцкія, так і англіканскія, могуць мець форму бул, напр. выдадзеная архібіскупам Кентэрберыйскім і архібіскупам Ёркскім «Apostolicæ Curæ», названая таксама «Sæpius officio», а напр. дакумент «Longinqua oceani» ад 5 студзеня 1895, адрасаваны Львом XIII архібіскупам і біскупам ЗША, энцыклікай не лічыцца, хоць адказвае яе форме.

У Праваслаўнай Царкве з энцыклікамі звярталіся епіскапы Александрыі, Антыёхіі і Канстанцінопаля, напрыклад, Афанасій Вялікі, а пазней патрыярхі. Яны адрасуюцца мясцовым епіскапам або ўсёй Праваслаўнай Царкве. У Рускай праваслаўнай царкве энцыклікі завуць акруговымі пасланнямі.

Энцыклікі апошніх пантыфікатаў Блажэнны Ян Павел II Redemptor Hominis (1979) Dives in Misericordia (1980) Laborem Exercens (1981) Slavorum Apostoli (1985) Dominum et Vivificantem (1986) Redemptoris Mater (1987) Sollicitudo Rei Socialis (1987) Redemptoris Missio (1990) Centesimus Annus (1991) Veritatis Splendor (1993) Evangelium Vitae (1995) Ut Unum Sint (1995) Fides et Ratio (1998) Ecclesia de Eucharistia (2003) Папа на спачынку Бенедыкт XVI Deus Caritas Est (2005) Spe Salvi (2007) Caritas in Veritate (2009) Францыск Lumen Fidei (2013)

Літаратура