Анато́ль Васі́левіч Ліс (, Раўкі, , Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі з 2022 года.
Біяграфія Нарадзіўся 1 сакавіка 1958 года ў в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.
У 1990—1996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання ад Навагрудскй выбарчай акругі № 59, працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытанняхПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласціЛукашенко назначил Брылева, Домотенко и Лиса помощниками Президента Беларуси. З сакавіка 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
З 27 снежня 2014 года па 26 студзеня 2021 года працаваў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.
10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі. 22 мая 2025 года звольнены з пасады пасля таго, як яго сын трапіў на хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах.
Узнагароды Ордэн Пашаны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».
Спасылкі Ліс Анатоль Васільевіч
Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Грузіі