Тэадорых IV (;  — паміж 16 сакавіка і 30 красавіка ) — кароль франкаў, кіраваў з 721 года. Сын Дагаберта III. Імя Тэадорых перакладаецца з франкскай мовы як «Кароль народа».

Біяграфія Пасля смерці яго бацькі Дагаберта III у 715 годзе, ён быў пасаджаны ў абацтва Шэль, а затым у замак Шато-Цьеры.

У лютым 721 года пасля смерці караля Хільперыка II, які не пакінуў спадчынніка, усемагутны маярдом Карл Мартэл абвясціў яго каралём, але ён пазбаўлены быў усякага значэння ў сваім каралеўстве. Тэадорых IV не прыняў удзелу ні ў адной з бітваў за абарону межаў сваёй імперыі. Пасля яго смерці ўвесну 737 года Карл Мартэл на працягу 4 гадоў да сваёй смерці ў кастрычніку 741 года не прызначаў яго пераемніка, і сам кіраваў дзяржавай, не прымаючы, аднак, каралеўскага тытула. На працягу шасці гадоў трон заставаўся вакантным, пакуль сыны Карла Мартэла Карламан і Піпін Кароткі не пасадзілі на яго Хільдэрыка III.

Литература Продолжатели Фредегара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960. Книга истории франков = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a. Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0 Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя Катэгорыя:Каралі франкаў Катэгорыя:Меравінгі