ІонНапісанне Іоны ў адпаведнасці з: (ад , ión: «той, які ідзе») — электрычна зараджаная часціца, якая ўтвараецца з атама або групы хімічна звязаных атамаў праз страту або далучэнне электронаў. Іоны могуць утварацца з атамаў, малекул, радыкалаў, іншых іонаў.

Паняцце і назва «іон» прапанаваныя М. Фарадэем у 1834 годзе. Іоны з дадатным зарадам (недахопам электронаў) называюць катыёнамі, іоны з адмоўным зарадам (лішкам электронаў) — аніёнамі. Знак зараду пазначаюць адпаведна знакамі плюс і мінус, велічыню зараду іона ў адзінках зараду электрона абазначаюць лічбай, лічба 1 звычайна не пішацца (напрыклад, Na, Cl, Ca, SO.)

Іоны маюць наступныя ўласцівасці: Іоны ўваходзяць у склад малекул, у выглядзе самастойных часціц сустракаюцца ў плазме, газах, вадкасцях, крышталях. Іоны ў газах звычайна ўтвараюцца ў працэсе іанізацыі пад уздзеяннем часціц або выпраменьвання з высокай энергіяй. Іоны ў растворах утвараюцца ў працэсах электралітычнай дысацыяцыі электралітаў. Іоны ў жывых арганізмах актыўна ўдзельнічаюць у абмене рэчываў, напрыклад, у працэсах пераносу ўзбуджэння па нервах.

Класіфікацыя іонаў Iоны дзеляць на дзве вялікія групы — простыя і складаныя. Простыя іоны змяшчаюць адно атамнае ядро. Складаныя іоны змяшчаюць не менш за два атамныя ядры.

Таксама іоны можна класіфікаваць па знаку зарада. Катыён — дадатна зараджаная часціца з адным неспараным электронам. Аніён — адмоўна зараджаная часціца з адным неспараным электронам.Химический энциклопедический словарь. — Москва: Советская энциклопедия, 1983. — 792 с.

Простыя іоны Простыя іоны складаюцца з аднаго атамнага ядра і электронаў. Атамнае ядро складаецца з пратонаў і нейтронаў, нясе практычна ўсю (больш за 99,9 %) масу іона і стварае дадатна зараджанае электрычнае поле. Зарад атамнага ядра вызначаецца лікам пратонаў, які супадае з парадкавым нумарам элемента ў перыядычнай табліцы Д. І. Мендзялеева.

Электроны запаўняюць электронныя слаi вакол атамнага ядра. Электроны з аднолькавым значэннем галоўнага квантавага ліку n утвараюць квантавы слой блізкіх па памерах электронных аблокаў. Слаi з n = 1,2,3,4… абазначаюцца адпаведна літарамі K, L, M, N… Па меры аддалення ад атамнага ядра ёмістасць слаёў павялічваецца і ў адпаведнасці са значэннем n складае 2 (слой K), 8 (слой L), 18 (слой M), 32 (слой N)… электронаў.

Выключэннем з агульнага правіла з’яўляецца дадатны іон вадароду, які не ўтрымлівае электронаў і лічыцца элементарнай часціцай — пратонам, тады як гідрыд-іон (адмоўны іон вадароду) утрымлівае два электроны. Фактычна гідрыд-іон з’яўляецца сістэмай з аднаго пратона і двух электронаў і ізаэлектронны дадатнаму іону літыю, што мае ў электроннай абалонцы таксама два электроны.

З прычыны хвалевага характару руху электрона іон не мае строга вызначаных меж. Таму памераць абсалютныя памеры іонаў немагчыма. Уяўны радыус іона залежыць ад таго, якая фізічная ўласцівасць разглядаецца, і будзе розным для розных уласцівасцей. Звычайна карыстаюцца такімі іоннымі радыусамі, каб сума двух радыусаў раўнялася раўнаважнай адлегласці паміж адпаведнымі суседнімі іонамі ў крышталі. Такая паўэмпірычная табліца іонных радыусаў была складзена Л. ПолінгамПаулинг Л. Природа химической связи. — Москва, Ленинград: Госхимиздат, 1947. — 440 с. .

Пазней была складзена новая сістэма іонных радыусаў на аснове крышталехімічных даследаванняў Г. Б. Бокія структур найпрасцейшых бінарных злучэнняўГ. Б. Бокий. Кристаллохимия. — Москва: МГУ, 1960. .

Гл. таксама Іонныя злучэнні Іонная вадкасць Іонная сіла раствора Іонны абмен Іонныя каналы Іонная крыніца Іонны рухавік

* Катэгорыя:Фізіка плазмы