Ангумуа́ (Angoumois) — гістарычная вобласць на захадзе Францыі, якая складае цяпер частку дэпартамента Шаранта. Галоўны горад — Ангулем.
З X стагоддзя існавала графства Ангумуа; у 1308 годзе яно было далучана да ўладанняў французскай кароны. З 1515 Ангумуа — герцагства. У 1790 герцагства ўвайшло ў склад дэпартаментаў Шаранта і часткай у Дардонь.
Развіта вінаробства, вытворчасць каньякоў (якія атрымалі назву ад мясцовага горада Каньяк), машынабудаванне, папяровая, ваенная прамысловасць.
Літаратура
Катэгорыя:Дардонь (дэпартамент) Катэгорыя:Шаранта (дэпартамент) Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Францыі