Свята-Раства-Багародзіцкая царква — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства.
Гісторыя
Пабудавана ў 1912 годзе з брусоў (18х18 см) пад кіраўніцтвам чэшскага майстра Гута. Асвячона 9 кастрычніка 1912 года.
Царква дзейнічае.
Архітэктура
Даўжыня 32 метры, шырыня 18 метраў, вышыня (па крыжы на званіцы) — 40 метраў. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, асноўны аб’ём, алтар. Да асноўнага аб’ёму з 4 бакоў прымыкаюць прыбудовы: з захаду 2 уваходы, з усходу дзяканнік з асобным уваходам і ахвярнік, аб’яднаныя галоўным алтаром. У інтэр'еры храма галоўны элемент — двух’ярусны драўляны разны іканастас, выкананы ў пачатку 20 стагоддзя. У архітэктурна-стылявой структуры відавочные спалучэнне традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рускага (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асноўнага аб’ёму, выкарыстанне трохлопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння галоўнага барабана, падзораў цвінтара) стыляў.
Інтэр'ер У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. Абразы 17 — 18 ст.: «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Маці Божая Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», 2 абразы «Спас Пантакратар». Літаратура , стар. 378. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Павіцце Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1912 год у Беларусі