Сцяг Святога Патрыка уяўляе сабой х-падобны чырвоны крыж на белым фоне (на геральдычнай мове — барвовы крыж на сярэбраным поле). Сцяг з'яўляецца сімвалам заступніка Ірландыі, Святога Патрыка, і адным з сімвалаў Ірландыі.
У цэлым сувязь гэтага сцяга са старажытнай Ірландыяй і Святым Патрыкам з'яўляецца сумніўнайHayes-McCoy, p.38. Крыж выкарыстоўваецца ў ордэне Святога Патрыка, заснаваным у 1783 годзе каралём Георгам III (у гонар Канстытуцыі 1782 года), а пасля Акту аб уніі Вялікабрытаніі і Ірландыі прадстаўляе Ірландыю на сцягу Вялікабрытаніі, з прычыны чаго яго не прызнаюць шматлікія ірландскія нацыяналісты як брытанскае вынаходства.
Паходжанне крыжа Святога Патрыка Паходжанне крыжа не да канца зразумела; паводле адной з версій, ён быў проста ўзяты з герба Фіцджэральдаў, паводле іншай — сімволіка заснавана на крыжы Ордэна Падвязкі, павернутым на 45 градусаў.
Аднак, ёсць шэраг крыніц пра выкарыстанне касога крыжа з 1783 года: напрыклад, на ірландскіх манетах, адчаканеных каля 1480 года, ёсць выявы двух шчытоў з такімі крыжамі (зрэшты, тым часам Джэральд Фіцджэральд быў кіраўнікам у Ірландыі, і выява можа быць звязана з яго гербам)Hayes-McCoy, p.37; на гербе Трыніці-каледжа, вядомым з 1612 года, ёсць два сцягі, на адным з якіх ёсць крыж Святога Георгія, а на другім — касы чырвоны крыжHayes-McCoy, pp.38-39, і іншыяHayes-McCoy, pp.36-7Hayes-McCoy, p.40Wilson, p.24.
Аспрэчванне права на крыж З прычыны таго, што Святы Патрык не быў мучанікам, некаторыя аўтары сцвярджаюць, што ў яго няма права на ўласны крыж. Аднак, існуюць даныя і пра іншыя «крыжы і сцягі Святога Патрыка»: артыкул 1935 года сцвярджае, што сапраўдны сцяг Святога Патрыка — квадратны, і ўяўляе сабой белы крыж на зялёным фоне з чырвоным кругам. У брашуры 1679 года апісваецца сцяг з чырвоным крыжом на жоўтым поле, які ў 1688 годзе згадваецца як «крыж Святога Патрыка». У 1914 годзе аддзяленне Ірландскіх добраахвотнікаў у Голуэі прыняло аналагічны сцяг, бо ён «выкарыстоўваўся як ірландскі сцяг у часы Кромвеля»Hayes-McCoy, p.200.
Існуе пацешная легенда 1690-х гадоў пра тое, як шатландзец і ірландзец спрачаліся, што сімвалізуе млын - крыж Святога Андрэя або крыж Святога ПатрыкаTeague and Sawney English Broadside Ballad Archive, University of California-Santa Barbara.
Крыніцы
Катэгорыя:Сцягі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Сцягі Ірландыі