Іштван Запальяі (у латынізаваным варыянце Стэфан, ; ? — 23 снежня 1499, Папа) — венгерскі магнат, граф Сепеш, князь (ваявода) Трансільваніі, намеснік караля Венгрыі Мацьяша I у Сілезіі, Лужыцы і Аўстрыі, палацін Венгерскага каралеўства (1492—1499).
Уладальнік Спішскага Града, самага вялікага замка Славакіі з 1464 года.
Біяграфія Прадстаўнік заможнага роду венгерскіх феадалаў Запальяі (). Сын Уладзіслава Запальяі, уладальніка Шоймаша, малодшы брат Імрэ і Міклаша. Выхоўваўся ў замку Корвінаў — Хуньядзі пры двары Янаша Хуньядзі, а пазней яго сына Мацьяша I.
Зрабіў выдатную кар'еру. Праціўнік абрання Уладзіслава III (Уласла) каралём Венгрыі ў 1440 годзе, падтрымліваў кандыдатуру іншага Ягелона.
У 1453 годзе стаў гетманам Верхняй Венгрыі. У 1474—1481 гадах быў намеснікам караля Мацьяша Корвіна ў Сілезіі і Лужыцы, у 1473—1478 і 1486—1499 гг. — жупанам Трэнчынскім.
Сям'я Быў у шлюбе з Ядвігай Тэшынскай (з Пястаў). Ад гэтага шлюбу нарадзіліся: Янаш I Запальяі (1487—1540), кароль Венгрыі (1526—1540) Дзьёрдзь (каля 1488—1526), жупан Спіша Барбара (Варвара) (1490/1495 — 1515), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, першая жонка Жыгімонта I
Спасылкі Генеалогія Запальяі
Катэгорыя:Палаціны Венгрыі Катэгорыя:Кіраўнікі Венгрыі Іштван