Капліца Святой Барбары — капліца на пагорку ў паўночна-заходняй ускраіне горада Высокае. Помнік архітэктуры барока.

Гісторыя Капліца ўзведзена ў 1772 г. на месцы старога касцёла, фундаванага ў XV ст. Вітаўтам, і, верагодна, спраектавана аўтарам Троіцкага касцёла ў Воўчыне ці па яго падабенству. Пасля закрыцця Воўчынскага касцёла яго маёмасць у 1869 г. была перанесена ў капліцу.

Архітэктура Грані капліцы раскрапаваны плоскімі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, вуглавымі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза. Унутры сцены аздоблены ляпным раслінным арнаментам, рэльефнымі выявамі воінскіх даспехаў. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры з ажурнай разной агароджай. Невялікі 8-гранны аб'ем яшчэ ў 1970 меў шатровы дах з фігурным ліхтаром (чыгуннае ліццё).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Культавыя збудаванні Камянецкага раёна Катэгорыя:Капліцы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1772 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:1772 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Высокага