Рэнэ́ Добры (, ,  — , ) — герцаг Латарынгіі (1431—1453), герцаг Анжуйскі (1434—1475), тытулярны кароль Неапаля, Іерусаліма, граф дэ Гіз (1417—1425).

Другі сын Людовіка II Анжуйскага і Іаланды Арагонскай. Дзякуючы шлюбу з Ізабелай Латарынгскай атрымаў у спадчыну герцагствы Бар (1430) і Латарынгію (1431). На апошняе герцагства існаваў яшчэ адзін прэтэндэнт, якога падтрымліваў Філіп III Добры. У вайне за Латарынгію Рэнэ трапіў у палон, дзе знаходзіўся да 1437 г.

За гэты час быў прызнаны ў якасці герцага Латарынгскага імператарам Жыгімонтам. У 1434 г. пасля смерці свайго старэйшага брата Людовіка III Анжуйскага атрымаў у спадчыну герцагствы Анжу і Праванс, а таксама статус спадчынніка бяздзетнай Джаваны II, каралевы Неапаля. Пасля яе смерці стаў намінальна каралём Неапаля.

Італьянскі паход Вызваліўшыся з палону, Рэнэ прыбыў у Італію, каб адваяваць Неапаль, які быў захоплены каралём Арагона і Сіцыліі і ранейшым (1421—1423) спадчыннікам Джаваны II Альфонса V. У 1442 г. Рэнэ пацярпеў разгромнае паражэнне ад Альфонса V і вярнуўся ў Францыю, дзе ўтрымліваў раскошны двор у Анжэры.

Замужжа дачкі з каралём Англіі Адыгрываў важную пасродніцкую ролю пры заключэнні Турскага перамір'я (1445) паміж Англіяй і Францыяй. У якасці адной з умоў перамір'я дачка Рэнэ Маргарыта Анжуйская (1429—1482) ажанілася з Генрыхам VI, каралём Англіі.

Свае правы на Латарынгію Рэнэ перадаў пасля смерці жонкі свайму сыну Жану II (1425—1470). Той жа Жан II ізноў спрабаваў адваяваць Неапаль у Арагонскага дому, але пацярпеў паражэнне пры Троі (1462). Пасля, скарыстаўшыся паўстаннем у Каталоніі супраць Хуана II, караля Арагона (1458—1479), Жан II спрабаваў здабыць сабе тытул графа Барселоны і ўладу над Каталоніяй, але памёр, нічога не дамогшыся.

Вобласць Анжу становіцца каралеўскай уласнасцю Пасля смерці сына Рэнэ быў вымушаны завяшчаць Анжу Людовіку XI, які і захапіў Анжу ў 1475 г, не чакаючы смерці завяшчальніка. У 1473 г. Рэнэ канчаткова пасяліўся ў адзіным ўладанні, якое засталося ў яго  — Правансе. Тут сабраў пры сваім двары ў горадзе Экс-ан-Праванс шматлікіх паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Рэнэ ўвайшоў у гісторыю як апошні кароль — трубадур.

Пасля смерці Рэнэ вобласць Праванс і тытул караля Неапаля перайшлі да яго пляменніка Карлу Мэнскаму (1436—1481), які насіў у якасці караля Неапаля імя Карл IV. Пасля яго бяздзетнай смерці Праванс атрымаў у спадчыну Людовік XI.

Сям'я thumb|270px|Рэнэ Анжуйскі і другая жонка Жанна дэ Лаваль. Дыптых працы Нікаля Фрамана. 1475-80. Луўр. Парыж

Першая жонка Ізабела Латарынгская (1400—1453). Дзеці: Жан II (1425—1470), герцаг Латарынгіі (1453—1470), тытулярны герцаг Калабрыйскі і граф Барселонскі. З яго сынам Нікола (1448—1473), герцагам Латарынгіі ў 1470—1473, скончылася Латарынгская галіна Анжуйскага дому Іаланда (02.11.1428 — 23.03.1483), тытулярная каралева Неапаля, замужам за Фрэдэрыкам VI (1417 — 31.08.1470) дэ Вадэмон. Іх нашчадкі пасля 1477 былі герцагамі Латарынгіі. Маргарыта Анжуйская (23.03.1429 — 25.08.1482), жонка Генрыха VI (1421—1471), караля Англіі (1422—1461, 1470—1471) Людовік (1427—1443), маркіз Понт-а-Мусон Другая жонка — Жанна дэ Лаваль (1433—1498)

Літаратура Jules de Glouvet, Histoires du Vieux Temps, Calmann Lévy, Paris, 1889 Jean Favier, Le Roi René, Fayard, 2008 ISBN 978-2-213-63480-7 Marie-Louyse des Garets «le Roi René 1409—1480» La Table Ronde 1946 et 1980 Jacques Levron, Le Bon Roi René, Arthaud. Vincent Caillaud, Au temps où l'Anjou avait un roi, Courrier de l'Ouest, 6 nov 1996. E. Verry, Le Roi René à l'occasion de la commémoration du 5ème centenaire de sa mort, 1981, Archives départementales du Maine-et-Loire. Noël Coulet, Alice Planche, Le Roi René, Edisud, 1982. Brochure «Angers Tourisme», Office du Tourisme d'Angers. Brochures du Château d'Angers, Caisse Nationale des Monuments Historiques.

Катэгорыя:Герцагі латарынгскія Катэгорыя:Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства Катэгорыя:Герцагі Анжуйскія Катэгорыя:Графы дэ Гіз Катэгорыя:Дынастыя Валуа-Анжу Катэгорыя:Герцагі Бара Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя