Рэксізм (таксама «рух Рэкс», Рэксісцкая партыя, , ) — назва фашысцкага руху ў Бельгіі, на чале якога стаяў Леон Дэгрэль. Аснову партыі склалі члены правых каталіцкіх арганізацый, сам Дэгрэль быў членам Каталіцкай асацыяцыі бельгійскай моладзі, з якой выйшаў у 1934 годзе, каб стварыць новую партыю. Новае аб'яднанне атрымала назву Рэксісцкай партыі (Parti Rexiste, рэксісты), а дэкларуемая ёй ідэалогія — рэксізм. Назва партыі паходзіць ад , тэрміна з кансерватыўнай каталіцкай дактрыны і адначасова назвы каталіцкага часопіса.

На парламенцкіх выбарах 1936 года рэксісты занялі чацвёртае месца пасля сацыялістаў, Каталіцкай партыі і лібералаў, набраўшы 11,49 % галасоў і атрымаўшы 21 месца з 202. У наступным годзе Дэгрэль змагаўся за месца ў парламенце ў адной акрузе ў Бруселі з дзеючым прэм'ер-міністрам ван Зеландам і пацярпеў разгромнае паражэнне. На наступных выбарах рэксісты выступалі няўдала.

Рэксісты імкнуліся пабудаваць дзяржаву на аснове карпаратывізму, па аналогіі з фашысцкай Італіяй і Трэцім рэйхам, і традыцыйных каталіцкіх каштоўнасцей. Нацыянальную аснову рэксістаў складалі валоны, да якіх належаў і Дэгрэль. Фламандцы, другая асноўная этнічная група Бельгіі, мелі ўласную партыю з нацыяналістычнай ідэалогіяй, Фламандскі Нацыянальны саюз.

Пасля акупацыі Бельгіі рэксісты супрацоўнічалі з нацыстамі. З валонскіх добраахвотнікаў была сфарміравана 28-я добраахвотніцкая танкава-грэнадзёрская дывізія СС «Валонія» (1-я валонская), якая ваявала на ўсходнім фронце. Пасля вызвалення краіны саюзнікамі Рэксісцкая партыя спыніла існаванне.

Литература Baland Lionel, Léon Degrelle et la presse rexiste, Paris, Éditions Déterna, 2009 (ISBN 978-2-913044-86-9) Streel José, La révolution du XXème siècle (réédition du livre paru en 1942 à la NSE à Bruxelles), préface de Lionel Baland, Déterna, Paris, 2010.

Спасылкі Рэксісты ў ВСЭ

Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1930 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі Бельгіі Катэгорыя:Фашысцкія партыі Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе Катэгорыя:Антысемітызм у Бельгіі Катэгорыя:Бельгійскі калабарацыянізм