Нар-Дос (, сапр. Мікаэл Захаравіч Аванісян; , Тыфліс — ) — армянскі пісьменнік. Народны пісьменнік Арменіі (1927). Народны пісьменнік Грузіі (1927).
Жыў у Грузіі. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1880-я г. (артыкулы, аповесці, п’есы). Майстар «малой» прозы і псіхалаіічнага рамана. У цыкле навел «Наш квартал» (1888—94), аповесцях «Ганна Сараян» (1888), «Я і Ён» (1889), «Забіты голуб» (1898), «Адзін з цяжкіх дзён» (1904), «Бяз вестак прапаўшы», «Апошнія магікане» (абедзве 1930) і інш. паказаў пошукі чалавекам свайго месца ў жыцці, яго пакуты ў свеце прагаатызму і бездухоўнасці. Праблемы інтэлігенцыі і шляхі вырашэння ёю надзённых сацыяльных праблем — тэмы раманаў «Барацьба» (1911), «Смерць» (1912), «Новы чалавек» (выд. 1935), адметных майстэрствам псіхалагічнага аналізу і каларытным апісаннем сацыяльнага асяроддзя.
Літаратура Нар-Дос // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Катэгорыя:Пісьменнікі Арменіі Катэгорыя:Пісьменнікі Грузіі Катэгорыя:Пахаваныя ў пантэоне Хаджыванк Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Арменіі Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Грузіі