Герб Сен-П'ера і Мікелона вядомы з 1940-х гадоў.
Уяўляе сабой шчыт, у блакітным поле якога плыве карака пад залатымі ветразямі. Карабель сімвалізуе «Grande Hermine» — судна, на якім Жак Карцье прыбыў на Сен-П'ер 15 чэрвеня 1535 года. У главе шчыта знаходзяцца тры сцягі, якія сімвалізуюць першапачатковы этнічны склад астравоў: правы ўяўляе сцяг Басконіі, сярэдні — Брэтані і левы — Нармандыі. Карона ўяўляе сабой пяць стылізаваных паруснікаў. Дэвіз Сен-П'ера і Мікелона: «A mare labor» («Праца з мора»Кораблик на волнах Атлантики.). Значэнне акіяна для жыцця астравоў таксама сімвалізуюць якары за гербавым шчытом.
Спасылкі
Сен-П'ер і Мікелона Катэгорыя:Сен-П’ер і Мікелон