Ян Цыкер (; , г. Банска-Бістрыца, Славакія — ) — славацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Народны артыст Чэхаславакіі (1966).
Біяграфія Навучаўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35), стажыраваўся ў Фелікса Вайнгартнёра ў Вене (1936—1937) і ў Віцезслава Новака ў Празе (1936—1939).
У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансерваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпертуарнай часткі опернай трупы Славацкага нацыянальнага тэатра. У 1951—1973 — прафесар Вышэйшай школы музычных мастацтваў у Браціславе.
Старшыня нацыянальнай Музычнага савета ЧССР.
Творчасць У творчасці спалучаў асаблівасці нацыянальнага музычнага фальклору з прыёмамі сучаснай заходнееўрапейскай кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 струнных квартэты. Пісаў музыку да драматычных спектакляў, кіно.
Узнагароды Лаўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966). (Вена, 1966), Прэмія Мадача (Будапешт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЕСКА (1979).
Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасмяротна).
Ушанаванне памяці У Браціславе дзейнічае музей Яна Цыкера.
Літаратура
Спасылкі Старонка, прысвечаная Яну Цыкеру Жыццяпіс
Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Славакіі Катэгорыя:Кампазітары Славакіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі Катэгорыя:Члены Акадэміі мастацтваў ГДР Катэгорыя:Пахаваныя ў Браціславе Катэгорыя:Выпускнікі Пражскай кансерваторыі Катэгорыя:Выкладчыкі Браціслаўскай кансерваторыі Катэгорыя:Постаці Славацкага нацыянальнага тэатра