Ара́р (, ад  — маліцца, або  — вусны; таксама ад  — часБо ў старажытнасці арарам дыяканы давалі ведаць тым, хто маліўся, пра час малення, спявання і выйсця з храма аглашонным.) — дэталь аблачэння дыякана і іпадыякана ў Праваслаўнай і Уніяцкай Цэрквах— доўгая вузкая стужка. Дыякан носіць арар на левым плячы, пры гэтым адзін канец спускаецца на грудзі, другі на спіну. Архідыякан і протадыякан носяць двайны арар — два арары, з якіх адзін ускладаецца як у дыякана, а другі ад левага пляча да правага сцягна і злучаецца канцамі. Іпадыякан ускладае арар крыжападобна.

Літаратура Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.

Катэгорыя:Аблачэнне праваслаўнага і ўніяцкага духавенства