Ро́дненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Родня.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Родненскі (Раднянскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малашкавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Будлаўка, Ганнаўка, Мыслеўшчына, Патаронаўка, Прудок, Сабалёўка, Сідараўка, Слабада і Судзілы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 24 жніўня 1989 года скасаваны вёскі Будлаўка, Ганнаўка, Драгілеўка і ЖаляёўкаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)., у 2003 годзе — вёска Багданаўка. 21 снежня 2011 года Родненскаму сельсавету былі перададзены вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Лазовіцкага сельсавета, а аграгарадок Малышкавічы і вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета, былі перададзеныя Галіцкаму сельсаветуРешение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области . 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области.
Склад + Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі Асмолавічы вёска 494 212 Грышын вёска Крупня вёска Крывая вёска 11 Лазовіца вёска 6737 Леанполле вёска 13 Мыслеўшчына вёска Патаронаўка вёска Прудок вёска Родня аграгарадок 643255 Сабалёўка вёска Сабалёўка вёска 83 Слабада вёска Судзілы вёска 7946 Сямёнаўка 1 вёска 14 Уздзевічы вёска Фядотаўка вёска Халдэеўка вёска Шумоўка вёска
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1661 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.Станам на 2013 год у Родненскім сельсавеце пражывала 1711 чалавек.Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1239 чалавек.Станам на 2021 год у сельсавеце пражывала 1267 чалавек.
Вядомыя асобы Рыгор Куляка (1903—1991) — савецкі генерал-маёр. Нарадзіўся ў м. Родня.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе